Разгон вулічных акцый у Мінску разгледзіць Камітэт ААН па катаваннях
Праваабарончы цэнтр “Вясна” сумесна з Міжнароднай федэрацый правоў чалавека (FIDH) падрыхтаваў і накіраваў паведамленне спецрэпарцёру Камітэта па катаваннях і іншых жорсткіх відах абыходжання ААН Манфрэду Новаку.
Гэты зварот тычыцца жорсткага разгону мірных вулічных акцый 6 і 16 верасня ў Мінску. Як паведаміў Еўрарадыё юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч, дакумент пераважна мае на мэце міжнародны розгалас:
Стэфановіч: “У межах Канвенцыі супраць катаванняў, якую Беларусь ратыфікавала, яны (улады Беларусі. — Еўрарадыё.) мусяць даць тлумачэнні рэпарцёрам па фактах — што гэта было і якія меры дзяржава прыняла для расследавання гэтых выпадкаў... Камітэт жа не можа прымусіць нашы ўлады нешта рабіць. Тым больш, што паўнамоцтвы Камітэта па расследаванні канкрэтных выпадкаў Беларусь не прызнала”.
Да паведамлення прыкладзеныя скаргі пацярпелых ад незаконных і жорсткіх дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, а таксама апытанні некалькіх непасрэдных сведак катаванняў.
Нагадаем, што тады ж міліцыянты перашкаджалі фотажурналістам здымаць разгон вулічных акцый.