Размеркаванне: Ганна паехала ў Слаўгарад, а яе муж і дзіця засталіся ў Мінску
Вольга пачала працаваць па размеркаванні: атрымлівае 150 тысяч рублёў і 60 аддае за жыллё. Кірыл вучыўся на настаўніка рускай мовы, а будзе географам і педагогам-арганізатарам. Размеркаванне сёлета было жорсткім.
Маладыя спецыялісты, размеркаваныя на працу, цяпер, у жніўні, да яе даехалі. Еўрарадыё вызначыла чатыры асноўныя праблемы, з якімі сутыкнуліся выпускнікі.
Першая з іх – разлучэнне сям’і. Ганна выйшла замуж на другім курсе і нарадзіла дзіця. Потым выйшла з дэкрэту і давучвалася на вочным. Цяпер хлопчыку шэсць гадоў, а маці размеркавалі “ў раён”.
Ганна: “Я цяпер паехала працаваць у Слаўгарад, а мой муж і дзіця засталіся ў Мінску. Бо абсурдна ім перабірацца сюды, маючы працу ў Мінску, прапіску. Дзіцяці шэсць гадоў, ён паступіў там у гімназію. Не кінуць жа яны гэта ўсё”.
Юрыст Сяргей Зікрацкі паведаміў Еўрарадыё, што Палажэнне аб размеркаванні такіх сітуацый не разглядае. Ганне застаецца пісаць скаргі ды заявы, і, можа, гэта нешта выправіць, кажа юрыст.
Сяргей Зікрацкі: “У Палажэнні аб размеркаванні нічога пра маленькіх дзетак чамусьці не сказана. Таму, фактычна, дзеці не з’яўляюцца падставай для таго, каб размяркоўваць вас па месцы жыхарства вашых дзяцей. У Палажэнні нават пра бацькоў сказана (напрыклад, калі цяжка хворыя), а пра дзяцей – не”.
Наступныя праблемы – нізкі заробак ды адсутнасць жылля. Выпускніца Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа Вольга прыехала працаваць у Баранавічы і сутыкнулася адразу з дзвюма гэтымі цяжкасцямі.
Вольга: “Я з Гродзенскай вобласці, прыехала працаваць у Баранавічы. Жылля мне не далі, і “не свеціць”. Прапіскі, ясна, таксама няма. Я працую ў “БелДзяржСтраху” страхавым агентам. У мяне няма акладу, хоць ён і мусіць быць у штатнага агента. Мой заробак смешны: 150 тысяч рублёў. Я здымаю пакой са сваёй сяброўкай, мы плацім за яго па 60 тысяч. Вось адыміце ад 150 тысяч 60 – застаецца 90. На гэтыя грошы мне трэба апрануцца, паесці, з’ездзіць дахаты і г.д”.
Юрысты сцвярджаюць, што па ўсіх правілах заробак не можа быць меншы за пражытковы мінімум, а аклад у таго, хто прыехаў працаваць па размеркаванні, мусіць быць абавязкова.
Сяргей Зікрацкі: “Заробкі налічваюцца ў адпаведнасці з тарыфнай сеткай і стаўкай першага разраду на прадпрыемстве. І стаўка, на якую вас прынялі, адпавядае нейкаму каэфіцыенту, напрыклад, 3,92. І ён памнажаецца на стаўку першага разраду. Гэта ўсё можа быць палічана няправільна. Але нават калі ўсё правільна, то бывае, што заробак аказваецца меншы за бюджэт пражытковага мінімуму. У такім разе прадпрыемства мусіць выплочваць вам заробак у памеры гэтага мінімуму (185 тысяч). Менш за яго заробкі быць не могуць. Цяпер наконт акладу. Размеркаванне – гэта праца па працоўнай дамове. А гэта значыць, ёсць стабільныя адносіны і стабільны заробак. Аклад у вас мусіць быць”.
З жыллём складаней. Тут звесткі даволі супярэчлівыя. З аднаго боку, былі выпадкі, калі студэнтаў пераразмяркоўвалі з-за таго, што ім не было дзе жыць. Але заканадаўча гэтае пытанне не прапісана.
Сяргей Зікрацкі: “Наймальнік не абавязаны даваць вам жыллё. Калі ў прадпрыемства ёсць інтэрнат, а там ёсць вольныя месцы – толькі тады”.
Чацвёртае дзіва і праблема: выпускнікоў часам накіроўваюць працаваць не па спецыяльнасці. Такіх сітуацый настолькі шмат, што самі выпускнікі часам прымаюць гэта як належнае, і ўсё. Кірыл з Мазыра нават лічыць, што яму пашчасціла, бо мае толькі гэтую праблему і не мае цяжкасцяў з жытлом.
Кірыл: “Я лічу, што мне пашанцавала з размеркаваннем, сур’ёзна. Я трапіў у вёску, што недалёка ад Мазыра (я сам адтуль). Я думаю, што буду жыць у Мазыры, а ездзіць на працу штодзень на аўтобусах. Праўда, мяне размеркавалі не па спецыяльнасці. Я настаўнік рускай мовы, літаратуры, а таксама гісторыі. Але там мне прыйдзецца працаваць на паўстаўкі настаўнікам геаграфіі, на паўстаўкі – педагогам-арганізатарам”.
Ці будзе выпускнік працаваць па спецыяльнасці, аказваецца, можна прадбачыць. Тут трэба размяжоўваць паняткі спецыяльнасці і спецыялізацыі. Спецыяльнасць для працадаўцы – сур’ёзны аргумент, спецыялізацыя – не.
Сяргей Зікрацкі: “Наймальнік мусіць даць маладому спецыялісту працу па спецыяльнасці. Калі ў яго дыпломе напісана: спецыяльнасць “настаўнік рускай мовы і літаратуры” (ці, напрыклад, “міжнародная журналістыка”), то яму мусяць даць менавіта такую працу. Але калі там спецыяльнасць “настаўнік” (ці “журналістыка”), а астатняе – спецыялізацыя, то ў наймальніка ўжо ёсць шанец даць вам працу любога настаўніка (ці звычайнага журналіста, напрыклад, у раённай газеце).”
Калі вы маеце сваю незвычайную гісторыю размеркавання, то дасылайце яе нам на адрас [email protected]
Фота — www.flickr.com