Развітанне з Кастусём Тарасавым адбудзецца 25 сакавіка на Сядзібе БНФ

25 сакавіка з 12 да 15 гадзінаў у Мінску на Сядзібе БНФ (вул.Машэрава, 8) адбудзецца развітанне з вядомым беларускім пісьменнікам Кастусём Тарасавым. Як паведамляе БелаПАН, грамадзянская паніхіда пачнецца ў 13.30. Як паведамляла Еўрарадыё, беларускі пісьменнік, гісторык і журналіст Кастусь Тарасаў памёр на 70-м годзе жыцця. Пра гэта стала вядома 22 сакавіка.

Сярод самых вядомых яго твораў — аповесці "Дзень рассеяння", "Пагоня на Грунвальд", раман "Тры жыцці княгіні Рагнеды", літаратурна-гістарычнае эсэ "Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны".

У 2006 годзе Тарасаў перанёс інсульт, ад якога так да канца і не акрыяў.