Развітанне з Паўлавым пройдзе 8 чэрвеня ў Доме афіцэраў

Развітанне з былым старшынём Мінгарвыканкама Міхаілам Паўлавым адбудзецца 8 чэрвеня ў мінскім Доме афіцэраў з 11 да 13 гадзін, паведамляе БЕЛТА. Пахаванне былога кіраўніка сталіцы адбудзецца на Ўсходніх могілках Мінску.