Развітанне з Вольгай Самусік пройдзе апоўдні 9 снежня
Заўтра а 12-й гадзіне пройдзе развітанне са спявачкай Вольгай Самусік. Развітанне адбудзецца ў кватэры Вольгі: пр. Ракасоўскага, 40, кватэра 67.
Дзе пахаваюць музыку, пакуль невядома.
Нагадаем, рок-князёўны Вольгі Самусік ня стала ўвечары 7 снежня. Вакалістка гуртоў “Тарпач”, “Жыгімонт Ваза”, адноўленага "Hasta la Fillsta" памерла на 26-м годзе жыцця.