Раззлаваны пінчук страляў па вокнах свайго суседа

З заявай звярнуўся ў пінскую міліцыю жыхар вёскі Сошна, што пад Пінскам. Ён сцвярджае, што ўначы невядомы абстраляў ягоную хату са стрэльбы.
Паводле пацярпелага, стрэлаў было не меней за 5, цэлілі ў вокны. Міліцыянты затрымалі беспрацоўнага жыхара суседняй вёскі, у якога знайшлі стрэльбу ТОЗ-120, паведамляе аддзел па сувязях з грамадскасцю Брэсцкага УУС. Абставіны здарэння высвятляюцца.