Рэчавы доказ па справе пра "беспарадкі" — кайданкі з сэкс-шопа

Нескладана здагадацца, што праводзіўся ён у межах справы пра "масавыя беспарадкі" 19 снежня. Спіс канфіскаванага пацвярджае, што пошукі вядуцца ў "слушным кірунку".

Такім чынам, з кватэры Каспяровіча вывезена:

Пустая флэш-картка з няспраўнага фотаапарата;

Настольны бел-чырвона-белы сцяжок;

20 аўтамабільных налепак (бел-чырвона-белыя сцяжкі і "Пагоні);

4 кнігі, у назвах якіх ёсць слова "рэвалюцыя". Сярод іх — выданне пра "рэвалюцыі хіп-хопа";

Візітніца;

Кайданкі з сэкс-шопа ў абрамленні з футра.

Супрацоўнікі КДБ паабяцалі, што "мы з вамі будзем яшчэ неаднаразова сустракацца", — паведаміў Каспяровіч у жывым эфіры Еўрарадыё.