Рэчыцкія забойцы атрымалі 42 гады пазбаўлення волі
Да 25 і 17 гадоў пазбаўлення волі асуджаныя двое жыхароў Рэчыцы 18-ці і 19-ці гадоў. Яны пакараныя за здзяйсненне забойстваў, рабаўніцтва, крадзёж, выраб наркотыкаў і іншыя злачынствы. Як паведамляе БЕЛТА, у аднаго з забітых злачынцы спрабавалі выразаць сэрца. Падчас следства яны не змаглі патлумачыць матывы сваіх паводзінаў.