Рэдакцыя прэзідэнцкай газеты пачала выдаваць часопіс "Спецназ" (фота)
"Журнал специального назначения" (скарочана - "Спецназ") пачала выдаваць рэдакцыя прэзідэнцкай газеты "Советская Белоруссия". Ён па-ранейшаму выходзіць пад эгідай Асацыяцыі ветэранаў спецпадраздзяленняў войскаў МУС "Честь", якая раней была яго заснавальнікам. Нагадаем, часопіс пачаў выдавацца ў 2006-м і неўзабаве набыў скандальную славу. У 4-м нумары "Спецназа" генерал Юрый Сівакоў разважаў пра афіцэрскі гонар і змясціў на гэтую тэму тэкст, падпісаны "9 августа 1941 г. Ставка фюрера "Волчье логово". Пасля той публікацыі сябра Партыі БНФ Валянціна Свяцкая падавала ў суд на Сівакова.
"Новы" "Спецназ" робіцца больш прафесійна і такіх матэрыялаў у ім няма. Няма і рэдактара - толькі рэдкалегія, але хто ў яе ўваходзіць, невядома. У ранейшай рэдкалегіі, напрыклад, быў палкоўнік Дз. Паўлічэнка.
Да прыпынення выхаду ў 2007-м выйшлі 12 нумароў часопіса. Аднак "новы" "Спецназ", які робіцца рэдакцыяй "СБ", чамусьці пазначаны не 13-м, а 12-м нумарам.