Рэдактара незалежнай газеты праверыць пракуратура

У позве пазначана, што выклікаюць "у сувязі з праверкай". Сам Скрабатун мяркуе, што падставай для "праверкі" можа стаць якая-небудзь публікацыя ў газеце. А можа і яго выказванне на выбарчым участку 19 снежня, калі ён засумняваўся ў высокім рэйтынгу Лукашэнкі. За такую крамолу яго выклікалі ў міліцыю. "Нібыта я на выбарчым участку крычэў, што Лукашэнка набярэ 35%, а калі не так, дык я тут арганізую рэвалюцыю", — распавёў выдавец Радыё "Свабода".