Рэдактарка сайта charter97.org Наталля Радзіна знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Рэдактарка сайта charter97.org Наталля Радзіна знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пра гэта паведамляюць у заяве, размешчанай на сайце, супрацоўнікі, якія засталіся на волі. 
Нагадаем, што Радзіна і некалькі валанцёраў былі затрыманыя пасля разгону акцыі на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Перад гэтым журналістка была збітая спецназаўцамі. 

Сайт "Хартыі-97" на працягу панядзелка застаўся недаступны для прагляду і абнаўлення, прынамсі, на тэрыторыі Беларусі.