Рэклама і анонсы ў сярэднем кожныя 7 хвілін перарываюць тэлеэфір у Беларусі
У сярэднім кожныя 7 хвілін перарываецца тэлеэфір у Беларусі на рэкламу і анонсы перадач, якія цягнуцца каля 5 хвілін. Аднак гэта не парушае закон, згодна з якім рэклама павінна займаць не больш за 18 хвілін у гадзіну і выходзіць блокамі не даўжэйшымі за 4 хвіліны. Час рэкламы павялічваецца за кошт анонсаў фільмаў і перадач. Такая “самарэклама”, згодна з заканадаўствам, рэкламай не лічыцца.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла намеснік начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Вольга Краўцова.
“Рэкламны блок, як правіла, меншы за 4 хвіліны. Але пры гэтым ён даволі часты: адзін рэкламны блок аддзяляе ад наступнага 7 хвілінаў. Такія вынікі мы атрымалі ў выніку маніторынгу. Атрымліваецца мы глядзім 7 хвілін фільма, а потым 5 хвілін рэкламнага блока разам з анонсамі. А анонсы перадач, згодна з заканадаўствам, — гэта вяшчальная палітыка канала, гэта анансаванне іх перадач, што не лічыцца рэкламай”.
Вольга Краўцова адзначыла, што, прыкладна, праз месяц будзе праведзены чарговы, ужо трэці маніторынг працягласці рэкламных блокаў.