Рэкрутынгавае агенцтва прапануе вакансію прэм’ера Брытаніі

Рэсурс JobsGoPublic.com, які спецыялізуецца на вакансіях у публічных службах Брытаніі, прапануе ахвотным пасаду прэм'ера Брытаніі. У апісанні вакансіі гаворыцца, што кандыдат павінен быць таўстаскурым, каб ігнараваць асабістыя напады і браць удзелы ў тэлешоў, дзе ўсе палітычныя рашэнні будуць абсмяяныя ці раскрытыкаваныя.

Кандыдат павінен працаваць 24 гадзіны на суткі сем дзён на тыдзень 365 дзён на год. Тэмін – пяць ці болей гадоў. Жыць прэм’ер будзе ў апартамэнтах, якія патрабуюць рамонта.

Прытым аўтары вакансіі падкрэсліваюць, што папярэднія прэм'ер-міністры ў кароткі тэрмін дасягалі статусу мільянера.

Як паведамляе Daily Telegraph, на абвестку адгукнуліся больш за 100 чалавек. Сярод іх некалькі былых кіраўнікоў замежных краінаў.