Рэктар Гомельскага ўніверсітэта забараніў збор подпісаў у інтэрнаце
Рэктар Гомельскага ўніверсітэта забараніў збіраць подпісы за кандыдата ў дэпутаты ў інтэрнаце №4. Яго падтрымала адміністрацыя Цэнтральнага раёна Гомеля і назвала забарону законнай. З гэтай забаронай сутыкнулася ініцыятыўная група кандыдата ў дэпутаты абласнога і гарадскога саветаў Мікалая Калюкі. Кіраўніцтва ВНУ заявіла, што згодна са статутам на тэрыторыі ўніверсітэта не прадугледжана правядзенне палітычных акцый. А выбары, па словах рэктара, з'яўляюцца палітычнай акцыяй.
Дарэчы, загадчык інтэрната Сяргей Коваль з'яўляецца чальцом участковай выбарчай камісіі. І, як паведамляе БелаПАН, ён быў вылучаны ў камісію шляхам збору подпісаў у інтэрнаце.
Дарэчы, загадчык інтэрната Сяргей Коваль з'яўляецца чальцом участковай выбарчай камісіі. І, як паведамляе БелаПАН, ён быў вылучаны ў камісію шляхам збору подпісаў у інтэрнаце.