Рэпартажы расійскіх каналаў пра інаўгурацыю выразаны беларускай цэнзурай

Відэа рэпартажаў Першага канала, "России", "НТВ" пра інаўгурацыю Лукашэнкі былі выразаны беларускай цэнзурай.

У цырымоніі інаўгурацыі браў ягоны сын Коля, але не было паслоў ЗША і Еўрасаюза, звярнуў увагу Першы канал Расійскага тэлебачання.

Акрамя таго, расійскае ТВ параўнала сёлетнюю інаўгурацыю з папярэднімі. Звернута была ўвага і на фрэйдаўскую агаворку Лукашэнкі ў часе сваёй кароткай прамовы: "Мы удержали… одержали победу".

Канал даў слова лідару расійскай Кампартыі Генадзю Зюганаву. Але таксама — экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну, які адзначыў, што Лукашэнка ператвараецца ў ізгоя ў цывілізаваным свеце. Паказалі і сына Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп — Даніка. Ягоны лёс складаецца "шчасліва". Яго пашкадавалі і не забралі ў інтэрнат. Пакінулі з бабуляй, перадае "Наша Ніва"