Рэпетытараў не пусцяць на тэсты, але Мінадукацыі не ведае, як гэта зрабіць

Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне запісалася больш за 200 тысяч чалавек. Гэта на 30 тысяч больш, чым летась. Старшыня дзяржаўнай камісіі па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў Анатоль Рубінаў незадаволены гэтым. Ён упэўнены, што сярод абітурыентаў ёсць таксама дзевяцікласнікі і рэпетытары. Апошнім тэставанне патрэбна, каб адчуць на сабе і праверыць сістэму. Гэта, на думку Анатоля Рубінава, трэба спыніць. Да прыкладу, патрабаваць ад абітурыентаў даведкі, што яны навучаюцца ў выпускным класе.

Аднак, як Міністэрства адукацыі збіраецца, гэта рабіць, невядома. Тым больш што рэпетытары могуць паступаць і дзеля другой вышэйшай адукацыяй нават у 40 гадоў. З такой думкай згодны і дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў:

“Калі ён зарэгістраваўся па ўсіх умовах, ён абітурыент. Можа, ён атрымлівае другую вышэйшую адукацыю. Вось тады, калі ён падае дакументы, ён абітурыент, а не рэпетытар”.