1 красавіка адзначаецца Дзень дурня

Адкуль пайшло гэтае свята, вызначыць немагчыма. У сярэднявечча Новы год адзначаўся не 1 студзеня, а ў канцы сакавіка, пакуль французскі кароль Карл Дзявяты не рэфармаваў каляндар. Таму Навагодні тыдзень пачынаўся 25 сакавіка і заканчваўся 1 красавіка. У тыя часы ў навагоднія святы прынята было весяліцца. Але нягледзячы на змены ў календары, некаторыя людзі працягвалі святкаваць па старым стылі. Іншыя смяяліся з іх і дарылі ім блазанскія падарункі, называючы красавіцкімі дурнямі. Так і ўзнікла свята Дзень смеху.

Першакрасавіцкія жарты і цяпер бываюць вельмі разнастайнымі. Самыя вядомыя розыгрышы ўжо ўвайшлі ў Топ-100 першакрасавіцкіх жартаў усіх часоў. Сярод такіх жартаў — падзенне Пізанскай вежы, фотарэпартаж пра лятаючых пінгвінаў, прызямленне НЛА ў Лондане ды іншыя.