1 ліпеня адменяць бясплатны праезд для студэнтаў

Бясплатны праезд у грамадскім транспарце Мінска адмяняецца з 1 ліпеня для студэнтаў і навучэнцаў дзённай формы навучання, якія атрымоўваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю, паведамляе БЕЛТА.

Разам з тым у Мінгарвыканкаме пакуль не паведамляюць аб тэрмінах магчымага аднаўлення бясплатнага праезду для студэнтаў. Для гэтага прыдзецца прымаць асобнае рашэнне.

Між тым, адмена льготы не распаўсюджваецца на вучняў школ горада - школьнікі, як і раней, будуць ездзіць у грамадскім транспарце сталіцы бясплатна.