1 ліпеня цэнтр Мінску перакрыюць на лёгкаатлетычны забег

Ён пройдзе па маршруце: Кастрычніцкая плошча, праспект Незалежнасці да вуліцы Свярдлова, а потомы назад да вуліцы Леніна, і па ёй — да Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Пачатак акцыі ў 10 гадзінаў.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на ДАІ, рух перакрыюць ад 9.45 па праспекце Незалежнасці  ад вуліцы Купалы да вуліцы Свярдлова ўключна. Закрытыя для руху будуць таксама вуліца Леніна, плошча Свабоды, праспект Пераможцаў (ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Мельнікайтэ. Па іх нельга будзе праехаць, пакуль не закончыцца мерапрыемства.

Фота — klbviktoria.com