СААЗ: Кішэчную інфекцыю ў Еўропе выклікаў новы штам
Новы штам, які ўтрымлівае ген, што прыводзіць да смяротнага выніку, уяўляе сабой вынік мутацыі двух розных бактэрый.
Кішачная інфекцыя ў шэрагу краін Еўропы, ахвярамі якой ужо сталі 17 чалавек, выкліканая новым штамам. Пра гэта паведамілі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Паводле дадзеных папярэдняга аналізу, новы штам, які ўтрымлівае ген, што прыводзіць да смяротнага зыходу, уяўляе сабой вынік мутацыі двух розных бактэрый, паведамляе Associated Press.
Зафіксавана больш за 1,5 тысячы хворых, галоўным чынам у Германіі.
Спецыялісты звязваюць распаўсюджванне інфекцыі з ужываннем свежай гародніны, якая не падвяргалася тэрмічнай апрацоўцы (агуркі, таматы, салата). Частымі праявамі інфекцыі з'яўляецца дыярэя з крывёю і болі ў жываце.
У Еўрапейскае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя інфармацыя аб захворваннях прыйшла ўжо з 10 краін, паведамляе БЕЛТА.
Зараз праводзіцца інтэнсіўнае расследаванне з мэтай устанаўлення крыніцы ўспышкі, якая да гэтага часу не вызначана.