Сёння адбудзецца падрыхтоўчае паседжанне па справе "Нашай Нівы"

Падрыхтоўчае паседжанне па справе "Нашай Нівы" адбудзецца 11 траўня, а 12 гадзіне.

Нагадаем, закрыццё газетаў "Народная Воля" і "Наша Ніва" ініцыявала Міністэрства інфармацыі. Адпаведныя пазовы пайшлі ў Вышэйшы гаспадарчы суд. Рашэнне Мінінфармацыі было прынята ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям названых выданняў на працягу году двух і больш пісьмовых папярэджанняў. Падрыхтоўчыя паседжанні ў справе "Народнай Волі" прызначана на 13 траўня.

фота: telegraf.by