12 ліпеня ў Расіі жалоба па загінулым пасажырам “Булгарыі”
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў выдаў асобнае распараджэнне наконт гэтага.
Раней прэс-служба кіраўніка Татарстана паведаміла, што на борце патанулага цеплахода магло знаходзіцца 208 чалавек, а не 199, як меркавалася раней. Паводле папярэдняй інфармацыі, выратаваць удалося толькі 79 з іх.
Нагадаем, што цеплаход "Булгарыя" затануў 10 ліпеня на Волзе. Ратавальная аперацыя працягваецца.