145 магілёўцаў просяць улады прывесці ў парадак помнікі архітэктуры

З ініцыятывай збору подпісаў выступіў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі. Ён кажа, што неахайнае стаўленне да гістарычных аб’ектаў Магілёва псуе ягоны статус “культурнай сталіцы Беларусі і СНД”.

Падпісанты хочуць, каб у 2013 годзе быў распрацаваны графік увядзення будынкаў у эксплуатацыю, былі вызначаны генпадрадчык і субпадрадчыкі, пералічаны сродкі з фонду прэзідэнта на рэканструкцыю. Таксама яны прапануюць пакараць чыноўнікаў, якія давялі дамы да разбурэння.

Калектыўны зварот накіраваны ў Выканаўчы камітэт СНД, Адміністрацыю прэзідэнта, Дзяржкантроль, Магілёўскі гарвыканкам і БРСМ.

Фота — radzima.org