15 красавіка адкрываецца выстава "Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля"
На выставе прадстаўлена кампазіцыя фотаматэрыялаў з суправаджальнай інфармацыяй аб наступствах чарнобыльскай катастрофы.
15 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава "Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля".
На выставе прадстаўлена кампазіцыя фотаматэрыялаў з суправаджальнай інфармацыяй аб наступствах чарнобыльскай катастрофы для Беларусі, дзейнасці дзяржавы па кірункам пераадольвання наступстваў, аб міжнародным чарнобыльскім супрацоўніцтве.
Будуць экспанавацца прадметы, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну пацярпелых тэрыторый. Гэта экспанаты, сабраныя ў 90-я гг. ХХ ст. дзяржаўнай экспедыцыяй, якая працавала ў раёнах адсялення. Экспанатамі выставы таксама з’яўляюцца і выданні чарнобыльскай тэматыкі: фотаальбомы і буклеты аб жыццядзейнасці ў найбольш пацярпелых раёнах. Больш таго, на выставе дэманструюцца работы мастакоў на тэму Чарнобыля.
Пад час экспанавання выставы будзе арганізаваны паказ відэафільмаў чарнобыльскай тэматыкі. Выстава будзе працаваць да 10 траўня.