16 абітурыентаў выдаленыя з ЦТ па матэматыцы
10 чалавек спрабавалі скарыстацца мабільнымі тэлефонамі, 5 мелі папяровыя шпаргалкі. Яшчэ адзін з удзельнікаў тэставання пранес у аўдыторыю калькулятар-рацыю.
Цэнтралізаванае тэставанне па матэматыцы прайшло ў Беларусі 17 чэрвеня. З 95 тысяч 163 абітурыентаў, якія запісаліся на матэматыку, амаль 4 тысячы на тэставанне не з'явіліся.
На дзень раней у Беларусі пісалі тэставанне па біялогіі. На яго не з’явілася 1 тысяча абітурыентаў з 28 тысяч зарэгістраваных. Выдаленых праз шпаргалкі з тэставання па біялогіі не было, паведамляе БелТА.