17 сакавіка ў Мінску ўручаць прэмію "Залаты апостраф"

17 сакавіка ў Мінску адбудзецца ўручэнне прэміі "Залаты апостраф", якую арганізуе часопіс "Дзеяслоў". Прэмія будзе ўручана па трох намінацыях.

Вось што распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё супрацоўнік рэдакцыі часопісу "Дзеяслоў" Анатоль Івашчанка:

"Спачатку мы правялі інтэрнэт-апытанне. Туды мы вылучылі ўсіх аўтараў, якія друкаваліся ў "Дзеяслове" ў 2010 годзе ў намінацыях "проза", "паэзія","дэбют".

Івашчанка зазначыў, што акрамя літаратурных твораў на вечарыне можна будзе пачуць выступ музычнага гурта "Босае сонца".