17 верасня адзначаецца стагоддзе з дня народзінаў Максіма Танка

Максім Танк (Яўген Скурко, 1912 — 1995) — вядомы беларускі паэт і дзяржаўны дзеяч (быў старшынём Вярхоўнага Савета БССР у 1965-1971 гадах). Ён нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына ў цяперашнім Мядзельскім раёне.

У рамках святкавання 100-х угодкаў з дня народзінаў у панядзелак а 12-й гадзіне адбудзецца ўскладанне кветак да мемарыяльнай шыльды на доме ў Мінску, дзе жыў паэт (вуліца Кульман, 15). А 15-й у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі навук адбудзецца прэзентацыя навуковага выдання "Максім Танк і польская літаратура", а таксама адкрыецца выстава. А 19-й гадзіне ў кнігарні "ЛогвінаЎ" распачнецца вечарына, прысвечаная Максіму Танку, паведамляе БелаПАН.

Фота — mfa.gov.by