18-гадовы хлопец уратаваў дзяўчыну ад гвалтаўніка

Пра свой учынак хлопец распавёў проста: позна ўвечары ішоў дадому, пачуў крыкі аб дапамозе, убачыў, як мужчына спрабуе ўтрымаць дзяўчыну, спужаў зламысніка і пагнаўся за ім ды пры гэтым выклікаў міліцыю. Ігар добра ведаў гэты раён і здолеў загнаць злачынцу ў тупік. Гвалтаўнік спрабаваў схавацца ў пад’ездзе аднаго з дамоў, але яму ніхто не адчыніў дзверы. Пазней яго затрымала міліцыя.

Адметна, што гэта быў раней судзімы за згвалтаванне мужчына, фізічна мацнейшы за 18-гадовага Ігара і ўзброены нажом. За смеласць хлопца ўзнагародзілі прэміяй і медалём, паведамляе канал СТВ.