18 ліпеня пачынаецца міжнародны пленэр "АРТ-Жыжаль"
Ён працягнецца да 8 жніўня і пройдзе пад Бабруйскам на беразе Чыгірыннскага вадасховішча.
У мастацкім мерапрыемстве прымуць ўдзел 23 мастака-кераміста з 10 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Польшчы, Балгарыі, Казахстана і Турцыі.
Мастакі будуць працаваць з глінай, вадой і агнём. Тэма будучага пленэру "Кераміка ў архітэктурнай прасторы". Выніковая выстава пад традыцыйнай назвай "Кола агню" пройдзе ў Бабруйску, пасля чаго працы мастакоў пачнуць вандраваць па выставачных залях Беларусі.