18 траўня адбудзецца суд над "Нашай Нівай"
Закрыццё газетаў "Народная Воля" і "Наша Ніва" ініцыявала Міністэрства інфармацыі.
Сёння ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі пройдзе судовае паседжанне па пазове Міністэрства інфармацыі. Яно хоча спыніць выхад недзяржаўнай газеты "Наша Ніва".
Нагадаем, рашэнне Мінінфармацыі было прынята ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям газетаў "Народная Воля" і "Наша Ніва" на працягу году двух і больш пісьмовых папярэджанняў. Суд над "Народнай Воляй" адклалі на месяц.