19 снежня ў Берліне нагадаюць пра гадавіну выбараў у Беларусі
Там адбудзецца пікет супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
Такім чынам беларуская супольнасць нагадае пра гадавіну жорсткага разгону мірнай акцыі ў Мінску і рэпрэсіі супраць апазіцыі, паведамляе “Берлінскі штотыднёвік”.
“Мы збіраемся каля Брандэнбургскай брамы ў Берліне і заклікаем еўрапейскіх палітыкаў аказаць ціск на беларускі ўрад, патрабуем неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных і спыненне рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці і апазіцыі ў Беларусі”, — каментуюць арганізатары.
На акцыі запланаваны пікет і збор подпісаў, а таксама перфоманс Міжнароднай Амністыі за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.