20 чэрвеня - Сусветны дзень уцекачоў
Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 4 снежня 2000 г. і штогод адзначаецца 20 чэрвеня.
У Канвенцыі аб статусе бежанцаў уцекач вызначаецца як асоба, якая знаходзіцца па-за краінай сваёй грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства ў сілу глыбокаабгрунтаванай боязі стаць ахвярай пераследаванняў па прыкмеце расы, веравызнання, грамадзянства, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы або палітычных перакананняў.
Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у цяперашні час з’яўляецца цэнтральным міжнародным агенцтвам, якое прадпрымае намаганні для аблягчэння цяжкай долі гэтых людзей. Яго найважнейшай функцыяй з’яўляецца наладжванне міжнароднай абароны і забеспячэнне павагі асноўных правоў чалавека ў адносінах да ўцекачаў, у тым ліку атрымання прыстанішча, а таксама недапушчэнне прымусовага вяртання нікога з іх у краіну, дзе яны маюць падставы баяцца рэпрэсій.