20 верасня — угодкі з дня нараджэння Наталлі Арсеньевай
Вядомая паэтка і дзяячка беларускай дыяспары нарадзілася 20 верасня 1903 года.
Наталья Арсеньева ўвайшла ў гісторыю беларускай літаратуры не толькі як аўтарка лірычнага зборніку “Сягоння”, не толькі як паэтка. Яна займалася таксама журналістыкай і рабіла пераклады.
Так, напрыклад, Наталля Арсеньева перастварыла па-беларуску шэраг драматычных твораў і нават оперных лібрэта. Да таго ж яна супрацоўнічала з беларускімі кампазітарамі і сама пісала тэксты для іх твораў, была аўтарам лібрэта да опер Мікалая Шчаглова “Лясное возера” і “Усяслаў Чарадзей”.