200-тысячную купюру рыхтавалі яшчэ пры Пракаповічу

Днямі яна правяла "гарачую тэлефонную лінію" ў рэдакцыі газеты "Рэспублікі". У кіраўніцы Нацбанку запыталіся, чаму новая 200-тысячная купюра падобная да 20-тысячнай, так што іх можна паблытаць. Ермакова заявіла, што новая купюра больш падобная да 100-рублёвай, але мае іншы тон. Разам з тым яна кажа, што эскіз купюры быў распрацаваны яшчэ да яе прыходу ў Нацбанк.

Нагадаем, што Ермакова ўзначаліла галоўны банк краіны 27 ліпеня 2011 года. Да гэтага Нацбанкам кіраваў Пятро Пракаповіч.