21 студзеня на Кальварыйскіх могілках пройдзе талака

Ён запрашае ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы выратаваць найстарэйшыя пахаванні на тэрыторыі Мінску. Талака пачнецца а 10-ай гадзіне, інфармуе “Радыё Свабода”.

Нагадаем, што сталічны “Спецкамбінат”, у распараджэнні якога знаходзяцца Кальварыйскія могілкі, змясціў на шэрагу магілаў таблічкі. На іх напісана, што калі магілы ня будуць упарадкаваныя, то іх знясуць.