24 мінскія пенсіянеры гатовыя аддаць свае кватэры дзяржаве
У абмен за гэта яны спадзяюцца на догляд.
Нагадаем, сталічным пенсіянерам прапануюць пажыццёвы догляд узамен за іх жытло. Пералік паслуг вызначаецца ў залежнасці ад кошту кватэры або дома.
Агулам у Мінску пражывае каля 12 тысяч самотных старых, якія маюць ва ўласнасці прыватызаванае жытло. Аднак, кажа намесніца старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля Праскурава, пакуль што такое пагадненне згадзіліся падпісаць толькі 24 чалавекі.
Праскурава: "Мы прапануем заключэнне такой дамовы з дзяржаўнай установай — гэта тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і дамы-інтэрнаты. Гэта значыць, чалавек трапляе на поўнае забеспячэнне — альбо ў інтэрнат пераязджае, альбо ён можа працягваць жыць у сваёй кватэры і яму будуць аказваць сацыяльныя паслугі".