25 лютага Сейм Польшчы прыме рэзалюцыю па Беларусі
"Рашуча патрабуем ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных і спынення палітычных рэпрэсій", — гаворыцца ў праекце рэзалюцыі.
Праект узгоднены з прэзідыумам сейма і, як чакаецца, рэзалюцыя будзе прынятая без галасавання.
У праекце дакумента гаворыцца аб салідарнасці сейма з тымі, хто змагаецца за дэмакратычную будучыню Беларусі: "Вы ніколі не застанецеся адны ў сваёй барацьбе. Сейм рашуча выступае за дыпламатычныя санкцыі і адначасова за прадастаўленне ўсіх магчымасцяў грамадзянам Беларусі, якія дае ЕС".
Рэзалюцыя заклікае парламенты краін ЕС і еўрапарламент ажыццявіць рэальныя дзеянні, скіраваныя на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.
фота: kijow.polemb.net