25 жніўня — гадавіна абвяшчэння незалежнасці Беларусі

Рашэнне замацаваць незалежнасць прыняў Вярхоўны савет БССР услед за іншымі рэспублікамі Савецкага Саюза. Гэта адбылося пасля правалу ГКЧП у Маскве. У Беларусі дэкларацыя пачала дзейнічаць дзякуючы актыўнасці апазіцыі БНФ у парламенце. 25 жніўня на плошчы Леніна ў Цэнтры Мінска адбыўся шматтысячны мітынг, удзельнікі якога патрабавалі разагнаць камуністычную партыю.

Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР прынялі яшчэ 27 ліпеня 1990 года, аднак рэальную моц яна набыла толькі ў жніўні 1991-га. Менавіта з гэтага дня наша краіна стала фактычна самастойнай. Праз тры тыдні, 19 верасня, БССР змяніла назву і дзяржаўныя сімвалы. Поўнае замацаванне незалежнасці адбылося ў снежні 1991 года, калі было падпісанае Белавежскае пагадненне.