27 верасня — Сусветны дзень турызму
Свята адзначаецца з 1980 года. Яго мэта — прапаганда турызму, тлумачэнне яго ўнёску ў развіццё культурных сувязей і ўзаемапаразумення паміж народамі.
У многіх вялікіх гарадах па ўсім свеце адбываюцца злёты турыстаў, цікавыя фэсты і святы. Школьнікі на чале з настаўнікамі праходзяць спецыяльныя маршруты і адпачываюць на прыродзе.
Беларусь лічыцца прывабнай для экатурыстаў з усяго свету. Тут захаваліся найбуйнейшыя ў Еўропе лясныя масівы. У краіне болей за 11 тысяч азёр і 20 тысяч рэк і ручаёў. Найвядомейшы аб’ект экатурызму — Белавежская пушча. Дарэчы, паводле афіцыйнай статыстыкі, за першае паўгоддзе сёлета Беларусь наведала каля 2 мільёнаў турыстаў.