29 красавіка ў Інстытуце iмя Гётэ ў Мінску адкрыецца выстава "Штодзённасць"

На працягу некалькіх месяцаў аўтары пражывалі жыцце разам са сваімі героямі — жыхарамі беларускіх гарадоў: людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, маладымi спецыялістамi, цыганамi, анархістамi, наведвальнікамi паліклінікі.

Супольная выстава фотасерый і мультымедыя — гэта своеасаблівая спроба аб’яднаць непадобныя лесы розных людзей у адзінае цэлае.

На працягу некалькіх месяцаў аўтары пражывалі жыцце разам са сваімі героямі — жыхарамі беларускіх гарадоў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла ўдзельніца фотавыставы Хрысціна Марчук.

Марчук: “Тэма, у якой мы працавалі, была адвольнай. Было толькі пажаданне, каб нашыя фатаздымкі раскрывалі аспекты правоў чалавека. І фатографы пайшлі вельмі рознымі шляхамі — там ёсць серыя пра дыяспару ашмянскіх цыган, ёсць серыя пра тое, як маладая настаўніца адпрацоўвае сваё размеркаванне. Такія злабадзёныя, штодзёныя з’явы, людзі і месцы”.

Экспазіцыя падрыхтавана ў рамках курса "Фотажурналістыка. Новая мова фотажурналістыкі — multimedia" пад кіраўніцтвам Андрэя Лянкевіча і была прэзентавана ў Вільні. Фотакурс быў арганізаваны ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", паведамляе БАЖ.



29 красавіка ў 18.00. Інстытут iмя Гётэ ў Мінску ( вул. Веры Харужай, 25/3).