3 чэрвеня на 54-м Венецыянскім Біенале адкрыецца беларускі павільён

Нацыянальны павільён на выстаўцы сучаснага мастацтва – la Bienalle di Venezia прадстаўляе праект Kodex, у аснове якога – кампазіцыя, аранжыраваная сродкамі аб'ёмнай пластыкі, танальнай і каляровай графікі, відэаінсталяцыі.

 Ідэя праекта Kodex – мастацкая інтэпрэтацыя філасофскага паняцця тэксту.  Ідэю куратара павільёна Міхаіла Баразны ажыццявілі беларускія мастакі Юрый Алісевіч, Артур Клінаў, Канстанцін Касцючэнка, Віктар Пятроў і Дзяніс Скварцоў.   

Арганізатарамі павільёна з’яўляюцца Міністэрства культуры, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Пасольства Беларусі ў Італіі, паведамляе kultura.by