30-гадовую бяздомную жанчыну забілі ў Мінску

Як паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі, у заключэнні судова-медыцынскай экспертызы ад 7 сакавіка сказана, што жанчына памерла ад механічнай асфіксіі.

Мяркуецца, што гаспадар кватэры задушыў сваю госцю ў часе сваркі. Дарэчы, яго раней судзілі за катаванні.

Падазраванага затрымалі, распачатая крымінальная справа.