31-гадовая магіляўчанка “замініравала” пад’езд
Такім чынам яна вырашыла адпомсціць жанчыне, якая ледзь не стала яе свякрухай.
Спачатку магіляўчанка затэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра “замініраванне”. Потым яна набрала нумар “хуткай дапамогі”, якой сказала, што ў пад’ездзе дома знаходзіцца паранены нажом чалавек.
Міліцыянты бомбы не знайшлі, аднак праз некаторы час здолелі выявіць нумар тэлефону, з якога тэлефанавала жанчына, і ўстанавіць яе асобу. У сваю чаргу, медыкі не знайшлі слядоў параненага чалавека.
Затрыманая зламысніца паведаміла, што жыла грамадзянскім шлюбам з мужчынам, чыя маці не ўхваляла яе крымінальную мінуўшчыну. Няўдалая свякруха пераканала сына растацца з каханай, што і падштурхнула яе да помсты.
Цяпер "тэлефоннай мінёрцы" пагражае да пяці гадоў турмы.