35-гадовы магілёвец скраў з крамы пральную машыну
А калі яго затрымалі, то нецвярозы мужчына не здолеў узгадаць, каму яе прадаў.
Здарэнне адбылося ў адной з крамаў побытавай тэхнікі па Пушкінскім праспекце ў Магілёве. Пакуль іншыя пакупнікі афармлялі дакументы на пакупку, грузчыкі вынеслі пралку на вуліцу. Калі ж па яе прыехала машына, то высветлілася, што набытая тэхніка знікла. Праз запісы відэакамераў міліцыянты выявілі таго, хто ўчыніў крадзеж, паведамляе “Радыё Магілёў”.
Зламысніка затрымалі, яму пагражае да трох гадоў турмы.