41-гадовы мужчына загінуў на лыжаролернай трасе
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі мінчука на праспекце Пераможцаў.
Ён катаўся на роліках, калі, паводле папярэдняй версіі, яму раптоўна стала дрэнна. Мужчына ўпаў і стукнуўся галавой аб асфальт. Ён памёр яшчэ да прыезду хуткай дапамогі.
Вядома, што мужчына на здароўе не скардзіўся, вёў здаровы лад жыцця, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net