50 іспанцаў на знак пратэсту пайшлі з Мадрыда ў Брусэль пешшу

Марш пачаўся на цэнтральнай плошчы Мадрыда Пуэрта дэль Соль каля 19.00 па мінскім часе. Яго ўдзельнікі разлічваюць дайсці да Брусэля да 8 кастрычніка, і правесці там маніфестацыю, паведамляе сайт naviny.by.

Арганізатарам гэтай акцыі з'яўляецца сацыяльны рух «Сапраўдная дэмакратыя ЗАРАЗ!» У іспанскіх СМІ яго часцей называюць «Рухам 15 мая», паколькі менавіта ў гэты дзень прайшлі першыя арганізаваныя ім масавыя дэманстрацыі.