8 верасня адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы (відэа)

30-тысячнае войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага літаральна разграміла маскоўскія палкі, агульная колькасць якіх перавышала 80 тысяч чалавек. У гэтай бітве гетман Астрожскі ўпершыню ў вайсковай гісторыі выкарыстаў артылерыйскі залп з засады. Гэта і адыграла рашаючую ролю. У тагачаснай Еўропе Аршанская бітва стала адной з найбуйнейшых, а для беларускай вайсковай гісторыі увогуле самай значнай перамогай.

З пачатку 1990-х гадоў 8 верасня ў Беларусі неафіцыйна адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень праводзіцца фэст на поле Аршанскай бітвы, акцыі праходзяць у Беларусі і ў замежжы.

Прысяга на вернасць Беларусі, Мінск, плошча Незалежнасці, 8 верасня 1992 года: