ААН рэалізуе ў Беларусі праект на 120 мільёнаў долараў

Аб гэтым заявіў прадстаўнік ААН у Беларусі Антоніус Брук:

"Што тычыцца аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця, мы цяпер рэалізуем праект, накіраваны на павышэнне энергаэфектыўнасці ў дзяржаўным сектары Беларусі. Да канца 2011 года плануецца, што ў рамках гэтага праекта будуць пачаты мерапрыемствы, інвестыцыі па якіх складуць 120 мільёнаў долараў ЗША”.