ААН зарэгістраваў скаргу студэнткі, збітай спецназам
Мая Абромчык пацярпела ад неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў 19 снежня 2010 года.
Здарылася гэта падчас разгону акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Скарга Абромчык зарэгістраваная ў Камітэце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека.
Як адзначае сайт spring96.org, беларускія суды не захацелі знайсці вінаватых у прычыненні дзяўчыне цяжкага пералому нагі, хаця іх прозвішчы стаялі пад пратаколам затрымання. Рэабілітацыя складанага пералому доўжылася год, за гэты час Мая пранесла тры аперацыі.
Згодна з міжнароднымі дамоўленасцямі, улады Беларусі на працягу паўгода павінны даць адказ Камітэту па правах чалавека ААН па сутнасці справы Маі Абромчык.
Фота — nn.by