ААЦ высвятляе лёс “прыгожых” беларускіх даменаў
Больш за 500 кароткіх адрасоў нацыянальнай даменнай зоны ў дадзены момант заблакаваныя.
Гэта ў асноўным дамены з так званымі “прыгожымі адрасамі” -- car.by, sex.by, blog.by, music.by, business.by, portal.by, vodka.by, bank.by, cafe.by, gazeta.by, love.by і іншыя. Зарэгістраваць там сайт было немагчыма з сярэдзіны дзевяностых. Нязменна паведамлялася, што яны ўжо занятыя. Цяпер лёсам адрасоў заняўся Аператыўна-аналітычны цэнтр. Калі высветліцца, што адрасы занятыя кіберсквотэрамі, іх канфіскуюць і выставяць на продаж, паведамляе tut.by.